На МКАД перакуліўся лесавоз — бярвенне вывалілася на дарогу

ДТЗ здарылася 8 чэрвеня каля 19:40, паведамляе ДАІ Мінска.

09.06.2021 / 08:15

56-гадовы кіроўца «МАН» рухаўся па вонкавым кальцы МКАД з боку вуліцы Скарыны ў напрамку пр. Незалежнасці. Паводле папярэдняй інфармацыі, у раёне 1-га км кальцавой мужчына не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго прычэп з грузам перакуліўся. Бярвенне вывалілася на праезную частку і за яе межы.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com