Ціханоўская выступіла ў Камітэце па замежных справах Сената ЗША

Святлана Ціханоўская выступіла ў Камітэце па замежных справах Сената ЗША і данесла пазіцыю беларускіх дэмакратычных сіл перад самітам G7 і сустрэчай Байдэна і Пуціна.

09.06.2021 / 18:33

Ціханоўская ў анлайн-фармаце звярнулася да Сената ЗША ў Камітэце па замежных справах. Яна распавяла пра сітуацыю ў краіне і адказала на пытанні амерыканскіх сенатараў.

Ціханоўская прапанавала пашырыць санкцыі, абмеркаваць крызіс у Беларусі падчас саміту G7, НАТА, ЕС-ЗША, сустрэчы ЗША-Расія, а таксама запрасіць да ўдзелу беларускія дэмакратычныя сілы, распрацаваць пакет дапамогі ЗША.

Nashaniva.com