10 чэрвеня ў Беларусі можна будзе ўбачыць частковае сонечнае зацьменне

Яго пік прыйдзецца на 14 гадзін 8 хвілін.

10.06.2021 / 10:11

Дзясятага чэрвеня жыхары Беларусі змогуць убачыць у небе частковае кольцападобнае сонечнае зацьменне. Пра гэта паведамляе мінскі планетарый, піша БелТА.

Месяц максімальна закрые сабой Сонца на Крайняй Поўначы, Паўночным полюсе, на тэрыторыі Далёкага Усходу, Грэнландыі і Канады. Беларусы змогуць назіраць частковае сонечнае зацьменне днём, пік якога прыйдзецца на 14 гадзін 8 хвілін. У гэты час спадарожнік Зямлі закрые дыск свяціла на 12%.

Завершыцца астранамічная з'ява ў 15:09. Глядзець на сонечнае зацьменне лепш за ўсё з дапамогай зацемненых акуляраў, каб не пашкодзіць зрок.

Nashaniva.com