Забойства ў цягніку — пасля канфлікту ў вагоне памёр 48-гадовы жыхар Стоўбцаў

Увечары 11 чэрвеня разыгралася трагедыя ў цягніку Мінск — Баранавічы. Канфлікт адбыўся паміж 60-гадовым мінчуком і 48-гадовым жыхаром Стоўбцаў. Раней яны былі незнаёмыя.

12.06.2021 / 12:21

Мінчук дастаў нож і ўдарыў апанента ў шыю. Той дайшоў да суседняга вагона, дзе памёр.

Завялі крымінальную справу, забойцу можа пагражаць аж да расстрэлу.

Nashaniva.com