У Бабруйскім раёне жанчына з унучкай пераходзілі чыгуначныя пуці. Бабуля загінула

13 чэрвеня 50-гадовую жанчыну з 6-гадовай унучкай на прыпыначную платформу «Мікулічы» прывёз сваяк.

14.06.2021 / 19:20

На аўтамабільным пераездзе ў сувязі з надыходзячым цягніком працавала гукавая сігналізацыя і святлафор. У гэты час жанчына ўбачыла, што на супрацьлеглым баку платформы на станцыю таксама прыбывае іх цягнік.

Яна з унучкай выйшлі з машыны, і дзяўчынка першая перабегла чыгуначныя пуці. Следам за ёй ішла жанчына, якая не паспела перайсці праз рэйкі і была траўмаваная цягніком, які наблізіўся. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла на месцы здарэння.

Nashaniva.com