Сіноптыкі папярэдзілі, што ў наступныя дні ў Мінску будзе да +32°С

У Беларусь прыйшла спёка.

18.06.2021 / 11:37

Фота Сяргея Гудзіліна

У суботу днём максімальная тэмпература на большай частцы тэрыторыі краіны дасягне +30..+32°С, паведамляе Белгідрамет.

У Мінску будзе да +30°С.

20-21 чэрвеня (нядзеля-панядзелак) па краіне чакаецца да 33°С. У Мінску — +30..+32°С.

Nashaniva.com