Марыя Калеснікава ўзнагароджаная польскай прэміяй імя Яна Карскага

У аўторак у Варшаве чальца прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву ўзнагародзілі прэміяй «Дух Яна Карскага» за абарону правоў чалавека. За яе прэмію атрымала яе сястра Таццяна Хоміч. Марыя ад 9 верасня знаходзіцца ў турме.

23.06.2021 / 08:00

«Калеснікава — адна з гераіняў вялікай мірнай барацьбы за свабоду ў Беларусі. Цяжка ўявіць больш вартую атрымальніцу гэтай узнагароды. Мы вырашылі адзначыць нязломны супраціў Калеснікавай і яе смеласць патрабаваць грамадзянскіх правоў для актывістаў, якіх пераследуюць», — адзначыў брытанскі гісторык, заснавальнік адукацыйнага фонду імя Яна Карскага, прафесар Цімаці Гартан Эш.

Прэміяй Яна Карскага, удзельніка польскага руху Супраціву, адзначаюцца асаблівыя заслугі людзей у сферы абароны правоў і годнасці чалавека, барацьбы супраць расізму, абароны этнічных і рэлігійных групаў і суверэнных нацый, каб пабудаваць адкрытае і талерантнае грамадства.

Nashaniva.com