Генпракурор Швед: Мы вызначылі 400 жывых латышскіх эсэсаўцаў ва ўсім свеце

Пра гэта паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, піша БелТА.

24.06.2021 / 10:56

БелТА

«Мы працягваем актыўна расследаваць гэтую справу. Сёння прадставім інфармацыю з нагоды злачынстваў, учыненых латышскімі легіёнамі СС. Гэта карныя структуры, якія ў перыяд 1941-1944 гадоў здзейснілі тут шматлікія зверствы, самыя жорсткія расправы чынілі над мірным насельніцтвам. Сёння мы вызначылі каля 400 жывых латышскіх эсэсаўцаў па ўсім свеце.

Даручэнне аб аказанні прававой дапамогі накіроўваецца ў Латвію ў дачыненні да 22 жывых эсэсаўцаў», — сказаў Андрэй Швед.

Nashaniva.com