У Расіі выявілі першы выпадак заражэння штамам «дэльта плюс»

У Расіі выявілі першага заражанага найноўшым штамам каранавіруса «дэльта плюс», паведаміла намеснік дырэктара НДІ грыпу імя Смародзінцава па навуковай рабоце Дар'я Даніленка.

25.06.2021 / 13:51

«Выпадак адзіны і, хутчэй за ўсё, завезены», — сказала яна.

Таксама адзінкавыя выпадкі заражэння гэтым штамам зафіксаваныя ў ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краінах, піша РБК

Nashaniva.com