Невідушчы вясковец пайшоў да аўталаўкі і заблукаў — яго знайшлі ажно праз 12 дзён

25 чэрвеня жыхары вёскі Завер'е на Браслаўшчыне паведамілі ў раённы аддзел МНС, што чуюць з блізкага лесу чыесьці крыкі. Ратавальнікам, якія прыехалі на месца выкліку, давялося прабірацца праз балоцістую мясцовасць, арыентуючыся на крыкі зніклага, урэшце яны адшукалі 67-гадовага мужчыну. 

26.06.2021 / 12:38

Аказалася, што ў гэтай вёсцы мужчына з праблемамі зроку жыве адзін, 14 чэрвеня ён вырашыў схадзіць да аўталаўкі па прадукты, але заблукаў. Яшчэ 22 чэрвеня пра знікненне пенсіянера паведаміла жыхарка суседняй вёскі, яе насцярожыла, што яна даўно не бачыла мужчыну. 

На шчасце, вясковец выжыў, яго гаспіталізавалі ў браслаўскую бальніцу. 

Nashaniva.com