Ад сёння стартуюць рэйсы з Мінска ў Мінеральныя Воды

Ад сёння авіякампанія «Азімут» звяжа прамымі рэйсамі Мінеральныя Воды і Мінск.

29.06.2021 / 09:42

Мінеральныя Воды — гэта курорт у Стаўрапальскім краі Расіі.

Палёты будуць здзяйсняцца па аўторках: з Мінеральных Водаў вылет у 14:00, прылёт у Мінск у 16:50.

Вылет з Мінска ў 17:50, пасадка ў Мінеральных Водах у 20:25, паведамляе мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.