Мінздароўя: За суткі — 495 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 495 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 375 пацыентаў.

29.06.2021 / 15:39

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 416 275 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 408 878.

За ўвесь час памерлі 3132 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 11 905 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 млн. 776 тыс. 648 тэстаў.

Мінздароўя дадае, што 883,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, з іх 585,6 тыс прайшлі поўны курс вакцынацыі.