Без парада, але з салютам. Як адзначаць 3 Ліпеня ў Мінску

«Мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах горада Мінска. Таксама будзе ваенная выстава», — расказаў «Мінск-Навінам» начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.

30.06.2021 / 10:53

3 Ліпеня ў мінулым годзе. Фота Надзеі Бужан

У месцах гулянняў разгорнуты мабільныя гандлёвыя пункты, будуць праводзіцца конкурсы і выступаць творчыя калектывы. Гарадскія пляцоўкі будуць адкрыты для наведвальнікаў з 12:00 да 24:00.

З 18:00 да 20:00 на пляцоўцы ля стэлы «Мінск — горад-герой» адбудзецца выступ «Хору Турэцкага», а з 21:00 на сцэну выйдуць беларускія артысты і госці з Расіі.

Завершыцца святкаванне Дня Рэспублікі ў сталіцы яркім салютам, які будзе арганізаваны ў шасці пунктах горада: у парку імя Чавеса, у парку Паўлава, у парку Перамогі, на набярэжнай вадасховішча Дразды, на пляцоўках ля «Чыжоўка-Арэны» і Нацыянальнай бібліятэкі.