Метро 3 ліпеня будзе працаваць па крыху змененым графіку

3 ліпеня рух цягнікоў на ўсіх лініях метрапалітэна пачнецца з 5-й гадзіны 30 хвіліны.

30.06.2021 / 11:26

Рух на першай і другой лініях будзе ажыццяўляцца паводле графіку суботніх дзён, але з 17:00 3 ліпеня да 01:00 4 ліпеня інтэрвал будзе 6 хвілін. На трэцяй лініі рух — па графіку выходнага, паведамляе Мінскі метрапалітэн.

Станцыі на ўсіх лініях будуць зачыненыя на ўваход пасажыраў у ноч на 4 ліпеня у 00:50, за выключэннем станцый «Няміга», «Кастрычніцкая», «Фрунзенская», «Маладзёжная». Гэтыя станцыі зачыняцца на ўваход пасажыраў 4 ліпеня ў 01:00

Метрапалітэн таксама звяртае ўвагу, што 3 ліпеня з 8-й раніцы да 12-й гадзіны дня магчымыя абмежаванні па перамяшчэнні пасажыраў на ўваход і выхад на станцыі «Плошча Перамогі» на перыяд правядзення цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі.

Nashaniva.com