Каб вакцынацыя ў Мінску мела патрэбны эфект, прышчэпкі павінны зрабіць не менш за 60%

Аб вакцынацыі ў сталіцы распавяла галоўны санітарны доктар Мінска Святлана Ярмак.

30.06.2021 / 11:39

«Мінск-Навіны»

«Каб вакцынацыя ў Мінску мела патрэбны эфект, прышчэпкі павінны зрабіць не менш за 60% насельніцтва горада, а цяпер прышчапілася толькі 10%», — адзначыла Святлана Ярмак.

«Па апошніх звестках навукова-даследчых інстытутаў, на жаль, у большасці перахварэлых цітр антыцелаў пасля хваробы падае. Таму людзі, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю, не з'яўляюцца абароненымі. Па рэкамендацыях нават вытворцаў вакцын, варта вакцынавацца праз 1-2 месяцы пасля хваробы», —пішуць «Мінск-Навіны».

«Нават калі чалавек пасля вакцынацыі захварэе, то верагоднасць, што ў яго будуць ускладненні або смяротны вынік, мінімальная. Зыходзячы з наяўных навуковых даных, сур'ёзных ускладненняў пасля прышчэпак няма, — падкрэсліла С. Ярмак. — У горадзе дастаткова пунктаў, дзе можна вакцынавацца, пры сабе трэба мець пашпарт.

Пасля атрымання другой дозы вакцыны па жаданні выдаюцца сертыфікаты і QR-коды».