Зноў аранжавы ўзровень небяспекі: навальніцы, ліўні і град чакаюцца ў Беларусі 2 ліпеня

01.07.2021 / 17:23

Навальніцы, ліўні, град і парывісты вецер чакаюцца 2 ліпеня ў некаторых частках Беларусі, паведамляе сайт Белгідрамета.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца навальніцы, па паўднёвай палове краіны ноччу месцамі, днём у многіх раёнах — моцныя ліўні. У асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны — град.

Nashaniva.com