Лукашэнка распавёў, што тыдзень таму на мяжы з Літвой быў перахоплены беспілотнік з выбухоўкай

Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці, піша БелТА.

02.07.2021 / 20:09

БелТА

Па словах Лукашэнкі, да беспілотніка была прымацаваная каністра з выбухоўкай, яе ўдалося абясшкодзіць. Ён запэўніў, што ў бліжэйшы час будзе апублікаваны і гэты эпізод.

«Я шчыра сказаў, што мы не будзем больш трымаць тых, каго вы гнабілі ў Афганістане, Іране, Іраку. У нас няма на гэта ні грошай, ні сіл у выніку вашых санкцый. І, разумееце, ніхто не ведае, што адбываецца ў Літве і на мяжы, гэта проста факт. Шмат можна называць гэтыя факты, але скажу адно: я распарадзіўся, каб усе гэтыя эпізоды былі выкладзены канкрэтным чынам у СМІ, і даручыў праваахоўным органам зрабіць, груба кажучы, зачыстку па ўсёй краіне. Яны перайшлі межы. Мы ім дараваць не можам».