Мама змагла выратаваць чатырохгадовага сына, які ледзь не патануў у сажалцы

Выпадак адбыўся 2 ліпеня ў Смаргонскім раёне.

05.07.2021 / 12:35

4-гадовы хлопчык быў дома з мамай. Выйшаў у двор адзін пагуляць.

Праз некаторы час жанчына знайшла яго без прытомнасці ў штучнай сажалцы каля дома.

Яна зрабіла сыну масаж сэрца, вызваліўшы лёгкія ад вады, і выклікала хуткую.

Хлопчыка шпіталізавалі. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае, паведамляе СК.