Ва Украіне зарэгістравалі вакцыну Janssen (Johnson & Johnson). Дастаткова аднаго ўколу

Міністэрства аховы здароўя Украіны зарэгістравала вакцыну Janssen (ад Johnson & Johnson) супраць COVID-19 для экстраннага медыцынскага прымянення.

05.07.2021 / 12:52

РБК-Украіна

Гэта вектарная вакцына, распрацаваная фірмай Janssen, якой валодае кампанія Johnson & Johnson, дадае РБК-Украіна.

Прэпарат утрымлівае абясшкоджаны адэнавірус чалавека, у які ўмантаваны ДНК, што кадзіруе шыпападобны бялок віруса SARS-CoV-2.

Для захоўвання патрабуецца тэмпература ад +2 да +8°С. Для поўнай імунізацыі дастаткова адной дозы.

Вакцына дазволена для экстраннага ўжывання Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, таксама дазвол на яе выкарыстанне далі ЗША, Вялікабрытанія, ЕС, Швейцарыя, Канада і іншыя краіны.