Мінздароўя: За суткі — 614 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 614 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 488 чалавек.

05.07.2021 / 13:38

Учора было 944 выпадкі пры 18 045 тэстах.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 421 964 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 414 948.

За ўвесь час памерлі 3194 чалавекі.

За мінулыя суткі выканалі 9234 тэсты. Усяго ў краіне правялі 6 875 575 тэстаў.

Мінздароўя дадае, што 980.8 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, а 652.6 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Nashaniva.com