За суткі ў Літве затрыманы 131 нелегальны мігрант. У Польшчы — 40

За мінулыя суткі ў Літве затрыманы 131 нелегальны мігрант з Беларусі, паведамляе Delfi.

06.07.2021 / 13:19

Delfi.lt

Больш за ўсё мігрантаў — 68 — гэтым разам было затрымана на заставе імя А. Бараўскаса ў Варэнскім раёне. Па 22 мігранты затрыманыя ў муніцыпалітэце Друскенікаў, Ігналінскім раёне і на Пукайскай заставе. Былі затрыманыя мігранты ў Свянцянскім і Шальчынінкскім раёнах.

У большай частцы затрыманых не было дакументаў. Збольшага затрыманыя — з афрыканскіх краін: Конга, Камерун, Гвінея, частка ўказалі, што з'яўляюцца грамадзянамі Ірака.

Паведамляецца, што польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 40 нелегальных мігрантаў з Афганістана. Іх адправілі ў лагер бежанцаў.