Фінляндыя дапаможа Латвіі і Літве ўзмацніць кантроль мяжы з Беларуссю

Пагранслужба Фінляндыі адправіць чатырох супрацоўнікаў у Літву і Латвію для ўзмацнення кантролю мяжы з Беларуссю. Акрамя двух патрулёў, 14 ліпеня будзе адпраўлены таксама транспартны сродак. Аперацыя будзе доўжыцца да 1 снежня, паведамілі ў аўторак радыёнавіны ERR.

06.07.2021 / 18:06

Агенцтва Еўрасаюза па кантролі знешніх межаў Frontex звярнулася да краін-членаў ЕС з просьбай аказаць Латвіі і Літве дапамогу ў памежным кантролі, бо паток нелегалаў, якія прыбываюць з Беларусі, апошнія дні рэзка павялічыўся.

На мінулым тыдні Літва ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за наплыву нелегальных мігрантаў праз мяжу з Беларуссю. Паводле звестак літоўскіх палітыкаў, гаворка ідзе аб арганізаванай аперацыі.

У сераду, 7 ліпеня, дапамагаць літоўскім памежнікам адправяцца і 10 прадстаўнікоў Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Эстоніі.

Nashaniva.com