Стася Губарэвіч: Сілавікі павесілі на балконе сцяг, прымусілі мяне пераапрануцца і сфатаграфавалі

«Да нас прыйшлі а 9.40 [у аўторак] з пастановай на вобшук, выпісанай на імя Юрася Губарэвіча, бо ён прапісаны. Сілавікі аглядалі фактычна мой пакой, ператрэслі там усе рэчы, усё раскідалі. Прычым у мяне склалася ўражанне, што рэчы раскідалі менавіта проста каб раскідаць», — распавяла Стася.

25.07.2021 / 19:03

«Знайшлі сцяг, павесілі яго на балконе, мяне прымусілі пераапрануцца ў кашулю з чырвонымі палоскамі і шкарпэткі такога ж колеру. Пасля сфатаграфавалі і павезлі ў РАУС. Прыцягнулі да адказнасці за адзіночны пікет, які я зладзіла на сваім жа балконе…».

«У пратаколе значыцца, што яны ішлі па вуліцы, убачылі ў мяне на балконе сцяг і таму прыйшлі. Спачатку мне сказалі, што мяне пасадзяць на 20 сутак, але потым далі 70 базавых», — распавяла яна «Народнай волі».

Nashaniva.com