Надвор'е працягвае здзіўляць: у Бразіліі выпаў снег і нават могуць ударыць маразы

Жыхары Бразіліі пагулялі ў снежкі дзякуючы рэкордна нізкім тэмпературам паветра.

29.07.2021 / 13:33

Globo.com

Аб гэтым піша выданне The Rio Times.

Акрамя таго, як мінімум у 13 гарадах паўднёвага штата Рыу-Грандзі-ду-Сул выпаў снег, у некаторых з населеных пунктаў прайшоў град. Сям-там тэмпература апусцілася да аднаго градуса.

Жыхары краіны публікуюць кадры з месцаў падзей у Twitter.

Snow falling tonight in 13 cities in Brazil, crazy weather pic.twitter.com/cQXlIZrXmD

— Marcelo Teixeira (@tx_marcelo) July 29, 2021

Паводле СМІ, бразільцы ўжо спяшаюцца пагуляць у снежкі або зляпіць снегавікоў. Некаторыя жыхары краіны спадзяюцца, што снег пачнецца і ў іх гарадах.

Метэаролагі адзначаюць, што хутка снег можа пайсці і ў іншым паўднёвым штаце — Санта-Катарына. Там чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 10 градусаў.

Nashaniva.com