Мінздароўя паведаміла, што за суткі зафіксавана 1033 выпадкі каранавіруса

29.07.2021 / 14:31

Выпісаныя 1147 чалавек, а ўсяго з пачатку пандэміі пацыентаў зарэгістраваныя 443 864 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід.

Выздаравелі 438 050. За ўвесь час памерлі 3435 чалавек. Тэстаў за мінулыя суткі зроблена 17 602.

Мінздароўя таксама паведамляе, што 1.37 млн беларусаў зрабілі першую прышчэпку ад каранавіруса, а поўны курс прайшлі 921,9 тыс, гэта 14,6 і 9,8 працэнта адпаведна.