У Лельчыцкім раёне змяя ўкусіла трохгадовую дзяўчынку. Дзіця ў рэанімацыі ў цяжкім стане

Здарэнне адбылося ў вёсцы Грабяні. Трохгадовая дзяўчынка разам з іншымі дзецьмі гуляла недалёка ад дома.

02.08.2021 / 15:05

Ілюстрацыйнае фота

Нечакана дзіця ўкусіла змяя, паведамляюць «Моцныя навіны».

Мама дзяўчынкі тут жа звярнулася па медыцынскую дапамогу.

Спярша дзяўчынку шпіталізавалі ў раённую бальніцу, пасля чаго накіравалі ў Гомель у рэанімацыйнае аддзяленне. Стан дзяўчынкі расцэньваецца як цяжкі.