У Чэхіі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Пацярпелі 50 чалавек

Хуткасны цягнік Ex 351 Západní expres, які накіроўваўся з Чэска-Кубіцы ў Прагу, сутыкнуўся з пасажырскім цягніком, які рухаўся па маршруце Пльзень — Дамажліцы. На месцы працуюць тры верталёты ратавальнікаў.

04.08.2021 / 10:59

policie.cz

Пасля паведамлення аб аварыі на месца выехалі 11 пажарных каманд.

«Мы перавозім людзей, якія знаходзіліся ў цягніку, у бальніцу, пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек», — сказаў Пётр Панчар, прэс-сакратар пажарнай службы.

Чыгуначнае злучэнне паміж Дамажліцамі і Бліжэевым спынена, уведзены альтэрнатыўныя аўтобусныя маршруты.