Яшчэ двум беларускім спартоўцам застаецца крок да медаля

Гэта прадстаўнікі вольнай барацьбы Ванэса Каладзінская і Магамедхабіб Кадзімагамедаў, якія дабраліся да паўфінала. 

05.08.2021 / 07:50

Кадзімагамедаў выйшаў у 1/2 фіналу ў катэгорыі да 74 кг. У 1/4 фіналу спартсмен узяў верх над амерыканцам Кайлом Дэйкам.

У паўфінале Магамедхабіб сёння ў 12.15 будзе супернічаць з італьянцам Франкам Чаміза.

Ванэса Каладзінская таксама дабралася да паўфіналу, дзе яе суперніцай будзе кітаянка Кі Аню Пан.

Сёння Ірына Курачкіна выступіць у фінале. Г.зн. ёй гарантавана як мінімум срэбра, а можа быць заваявана золата.

Медалёў пакуль не прынеслі беларускія байдарачнікі.

Алег Юрэня і Мікіта Борыкаў сталі сёмымі ў фінале «A» байдаркі-двойкі на дыстанцыі 1000 метраў.

Вольга Худзенка і Марына Літвінчук ня здолелі выйсці ў фінал «A» байдаркі-адзіночкі на дыстанцыі 500 метраў

Вольга Худзенка фінішавала шостай у фінале «B» байдаркі-адзіночкі на дыстанцыі 500 метраў, а Марына Літвінчук стала шостай ў фінале «C» байдаркі-адзіночкі на дыстанцыі 500 метраў.