У Бешанковічах ручны тормаз ровара прабіў нагу 13-гадовага хлопчыка

Здарэнне адбылося 4 жніўня на скрыжаванні вуліц Ткачэнкі і Садовай.

05.08.2021 / 10:24

Падрабязнасці расказалі ратавальнікі.

Як высветлілася, хлопчык разам з сябрам катаўся на ровары і ўпаў, пры гэтым ручка ручнога тормазу ровара ўрэзалася ў нагу.

112.by

«Хлопчык плакаў, усе разам мы супакойвалі яго і пераконвалі, што ўсё будзе ў парадку, — расказалі ратавальнікі. — Ручным гідраўлічным інструментам мы абрэзалі частку канструкцыі ровара і пагрузілі дзіця ў машыну хуткай, пасля гэтага яго даставілі ў бальніцу».

Nashasniva.com