У беларусаў шосты медаль на Алімпіядзе: байдарачніцы заваявалі срэбра

Жаночая байдарка-чацвёрка заняла другое месца ў фінальным заездзе алімпійскай рэгаты на дыстанцыі 500 м, паведамляе БелТА.

07.08.2021 / 08:37

Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Маргарыта Махнева і Надзея Папок усю дыстанцыю трымаліся ў лідарскай групе і прайшлі выніковую гонку гульняў у сталіцы Японіі за 1 мінуту 36,073 секунды. Апярэдзіць беларускі квартэт змаглі толькі венгеркі на чале з Данутай Козак — яны паказалі вынік 1 хвіліна 35,073 секунды.

Бронзавы медаль у польскай дружыны — 1 хвіліна 36,445 секунды.

Гэта шостая ўзнагарода беларускай алімпійскай каманды на Гульнях у Токіа.

Nashaniva.com