За мінулыя суткі літоўскія памежнікі вярнулі назад 150 нелегалаў, не прапусціўшы ніводнага

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь 150 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу. У Літву трэція суткі запар не пусцілі ніводнага нелегала, паведамляе Delfi са спасылкай на Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ).

09.08.2021 / 09:53

Delfi.lt

Вернутыя мігранты ішлі групамі ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў чалавек. Патрульныя САДМ ужывалі і аўдыёзвароты на розных мовах, у якіх паведамлялася, што ў неналежных месцах мяжу Літвы пераходзіць забараняецца.

На некаторых участках, у асноўным на паўднёвым усходзе, візуальна фіксуецца рост колькасці беларускіх памежнікаў. САДМ у мэтах разведкі падымала ў паветра верталёт, але ніякіх інцыдэнтаў не было. На мяжы дзяжураць узмоцненыя нарады САДМ і іншых службаў.