«Ты — наш герой!» Святлана Ціханоўская і дзеці напісалі адкрыты ліст Сяргею

Сёння Сяргей Ціханоўскі сустракае свой дзень нараджэння. Другі год запар за кратамі. Святлана Ціханоўская разам з дзецьмі павіншавала мужа і бацьку. 

18.08.2021 / 13:28

«Добры дзень, мой дарагі Сяргей! Гэта такое дзіўнае пачуццё — ужо другі раз не мець магчымасці павіншаваць цябе асабіста, сабраць усіх сяброў, каб ты быў гаспадаром урачыстасці. Хоць галоўны для цябе падарунак — гэта тое, што ўсе блізкія побач. Нашы дзеці — Карней і Агнія — таксама сталі на год старэйшыя і ты таксама з імі побач у іх успамінах, як ты катаў іх на лодцы на моры, на квадрацыкле, як ты пабудаваў ім домік на лецішчы. І хаця яны цудоўна разумеюць, дзе тата, не праходзіць ні дня без пытання, калі ты вернешся.

Ведаеш, мне здаецца, што яны пасталелі больш чым на адзін год, і столькі табе хочацца расказаць. А сёння мы ўсе разам хочам павіншаваць цябе — ты наш герой!» — кажа Святлана.

Вы таксама можаце павіншаваць яго і адправіць ліст: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул.СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А 

Nashaniva.com