Талібы адкрылі агонь па ўдзельніках акцыі ў абарону сцяга Афганістана

Удзельнікі руху «Талібан» адкрылі стральбу па ўдзельніках акцыі ў падтрымку нацыянальнага сцяга краіны, якая прайшла ў Джэлалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар, паведамляе meduza.io.

18.08.2021 / 14:09

Мясцовыя жыхары выступілі супраць таго, што талібы зрываюць сцягі Афганістана з будынкаў і мяняюць іх на белы сцяг «Талібана» з напісанай чорным колерам шахадай. Пратэстоўцы прайшлі маршам па вуліцах горада, размахваючы афганскімі сцягамі.

На адной з плошчаў у Джэлалабадзе ўдзельнікі акцыі пратэсту знялі сцяг «Талібана» і пачалі размахваць нацыянальным сцягам, пасля чаго паміж пратэстоўцамі і талібамі адбыліся сутыкненні.

На відэазапісах з Джэлалабада, якія публікуюць у сацсетках, чутныя стрэлы.

Protest in Jalalabad city in support of National flag.#Afghanistan pic.twitter.com/oxv3GL0hmS

— Pajhwok Afghan News (@pajhwok) August 18, 2021

#BREAKING: Taliban fires at Afghan locals in Jalalabad city of Afghanistan after the crowd removed Taliban flag and waved Afghan tricolour flag openly. Taliban terrorists can be seen firing at the crowd to disperse them. Taliban fears an open rebellion. pic.twitter.com/MzkDPSMKkQ

— Aditya Raj Kaul (@AdityaRajKaul) August 18, 2021

Nashaniva.com