У сястры гродзенскага блогера Вадзіма Ермашука ператрус. Яна падазраваная па крымінальнай справе.

Паведамляецца, што ў сілавікоў пастанова на ператрус у Наталлі Рубец у рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

19.08.2021 / 14:48

Зараз у яе дома ідзе ператрус.

Сёння Вадзіма судзілі ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП нібыта за заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне. Блогер атрымаў 25 сутак арышту.