Андрэй Скурко складае за кратамі кранальныя вершы для малога сына

Андрэй Скурко — палітвязень, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы». Ён і раней пісаў казкі, вершыкі і складаў сцэнары коміксаў для дзіцячых выданняў, але тыя, якія ён дасылае з турмы, — неперавершаныя. 

21.08.2021 / 18:48

Ён піша іх для свайго паўтарагадовага сына.

Добры воўк жыве ў лесе:

Ні да кога ён не лезе,

Не хапае, не кусае —

Ён слабых абараняе.

Зайчаняты, лісяняты,

Барсучкі і бабраняты

Лезуць смела на калені.

І крычыць у захапленні

Самы смелы барсучок:

«Пакатайце нас, ваўчок!»

У Скурко цяжкая форма дыябету, знаходжанне ў турме можа прывесці да страшнага пагаршэння здароўя. Нягледзячы на гэта, следства абрала меру ўтрыманне пад вартай — як мінімум, да 18 верасня.

Падтрымайце Андрэя лістом!

220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1

Nashaniva.com