Прышчэпленыя «Спутнікам» беларусы спрабавалі падкупіць украінскіх памежнікаў

Украінскія памежнікі не прапусцілі трох грамадзян Беларусі, якія паказалі сертыфікат аб прышчэпках вакцынай «Спутнік V» беларускай вытворчасці. А калі тыя паспрабавалі даць хабар, склалі на іх пратакол.

27.08.2021 / 11:32

dpsu.gov.ua

Напярэдадні вечарам у пункт пропуску «Сянькоўка» прыбылі трое грамадзян Беларусі, якія паказалі сертыфікаты аб вакцынацыі, піша РБК-Украіна.

«Падчас праверкі дакументаў памежнікі высветлілі, што дадзеная вакцына, «Спутнік V» беларускай вытворчасці, не ўключана ў пералік для выкарыстання ў экстранных сітуацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Памежнікі адмовілі грамадзянам суседняй краіны ва ўездзе ва Украіну», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым мужчына прапанаваў памежнікам 50 даляраў, каб яго з сям'ёй прапусцілі.

Грошы канфіскаваныя, а беларусаў не прапусцілі праз мяжу.

Беларусу пагражае вялікі штраф.

Nashaniva.com