Мінздароўя: За суткі 1836 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравалі 1836 чалавек з каранавіруам, а выпісалі 1784 чалавек.

02.09.2021 / 14:05

Учора паведамлялася пра 1699 выпадкаў, а ў мінулую пятніцу пра 1862 — максімум з канца студзеня.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 485 067 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 477 682.

За ўвесь час памерлі 3803 чалавекі, паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 21 тыс. 522 тэсты.

Nashaniva.com