Некаторыя дызелі будуць спыняцца па прынцыпе маршрутак

З 6 верасня адбудуцца змены парадку перавозак чыгункай. Так, з наступнага тыдня пасажыры пры адпраўленні цягнікамі №6294, 6296, 6298 маршрутам Гродна — Баранавічы-Палескія змогуць патрабаваць прыпынак на такіх пунктах, як Войткавічы, Старая Весь, Пляцянічы, Старына, Падстанцыя, паведамляе 1prof.by.

02.09.2021 / 18:18

Калі пасажыру трэба сысці на адной з вышэйпералічаных станцый, ён павінен загадзя націснуць кнопку выкліку машыніста і паведаміць пра свой намер. У адказ машыніст абавязаны пацвердзіць, што ён правільна зразумеў інфармацыю. Калі машыніст электрацягніка прамаўчыць, неабходна звярнуцца да касіра, што суправаджае цягнік.

У выпадку, калі трэба сесці на цягнік на такіх прыпынках, пасажыр павінен стаяць на пасадачнай платформе так, каб машыніст яго бачыў.