Ва Украіне дзяўчына прыйшла з арбалетам у школу — і падстрэліла двух настаўнікаў

Здарэнне адбылося ў Палтаве, там 19-гадовая дзяўчына прыйшла з арбалетам у адну са школ і параніла двух настаўнікаў, паведамляе Украінская праўда.

06.09.2021 / 14:30

Зараз яна дае паказанні следчым. Адкрыта крымінальная вытворчасць па артыкуле «Замах на наўмыснае забойства».

Ці мае затрыманая нейкія адносіны да школы, не паведамляецца.

Nashaniva.com