У Следчага камітэта па Віцебскай вобласці новы начальнік

Начальнікам упраўлення СК па Віцебскай вобласці прызначаны Аляксандр Гуцко. Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

15.09.2021 / 21:12

Аляксандр Гуцко

Генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў, які раней кіраваў віцебскім СК, вызвалены ад пасады і звольнены са службы ў запас з правам нашэння вызначанай формы адзення і знакаў адрознення.

Палкоўнік юстыцыі Гуцко раней быў намеснікам начальніка Гомельскага абласнога УСК.

Nashaniva.com