Міністэрства энергетыкі патлумачыла, чаму краіна будзе купляць электраэнергію ў Расіі

20.09.2021 / 20:45

«Імпарт расійскай электраэнергіі — гэта дадатковая мера для забеспячэння надзейнасці электразабеспячэння напярэдадні асенне-зімовага перыяду. У краіне ўжо назіраецца некаторы рост электраспажывання ва ўмовах, калі тэмпературны рэжым паніжаецца. Імпарт ажыццяўляецца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці, і ў гэтым выпадку ён эканамічна абгрунтаваны», — распавялі ў прэс-службе.

Усяго за верасень у Беларусь плануецца імпартаваць з Расіі прыкладна 300 млн кВт*г электраэнергіі.

Чытайце таксама: «Узнікае пытанне: навошта такая станцыя трэба?» Беларуская АЭС не будзе працаваць да сярэдзіны жніўня

Nashaniva.com