У Лідзе адкрыўся першы прыватны морг у Беларусі

Як піша газета «Прынёманскія весці», «цяпер адправіць у апошні шлях блізкага чалавека стала яшчэ прасцей».

22.09.2021 / 12:01

У прыватным моргу ўсталяваны італьянскі халадзільнік, у якім могуць захоўвацца да шасці цел. Для кожнага можна настроіць асобныя параметры: тэмпература, вільготнасць і вентыляцыя. 

Таксама ў моргу аказваюць і іншыя паслугі па падрыхтоўцы цела да пахавання.

Nashaniva.com