Палітзняволенаму Ігару Банцару хочуць змяніць рэжым з хіміі на папраўчую калонію

Такога рашэння дамагаецца адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №9 Віцебска, дзе музыка адбывае зняволенне.

22.09.2021 / 12:39

Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на хіміі. Суд мае прыняць рашэнне 23 верасня, піша «Вясна».

Адміністрацыя выстаўляе прэтэнзіі Банцару за парушэнні рэжыму: заснуў на стуле, не пагаліўся, не выканаў каманду «адбой».

Адміністрацыя лічыць, што гэтага дастаткова, каб замяніць Банцару абмежаванне волі на пазбаўленне волі.

Ігар лічыць прэтэнзіі адміністрацыі палітычным ціскам, бо ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Nashaniva.com