Стала вядома, колькі заплаціў кожны жыхар краіны на армію, суды і міліцыю за паўгоддзе 2021-га
Лічбы прыводзіць праект «Кошт урада» ў сваім тг-канале.
24.09.2021 / 16:43
Паводле даных «Кошту ўрада», расходы кансалідаванага бюджэту за шэсць месяцаў 2021 года на армію, суды і міліцыю склалі 2,1 млрд рублёў.
Іншымі словамі, гэта 225 рублёў з кожнага жыхара краіны.