У Гомелі па вуліцах бегала ліса

24.09.2021 / 20:39

Як паведамляе ЧП Гомель, жывёла была заўважаная ўвечары 23 верасня на пляцоўцы новай зоны адпачынку.

Ліса блізка да людзей не падыходзіла, а потым і зусім уцякла.

Ужо ўначы яе бачылі каля моста па вуліцы Хатаевіча.