У Віцебску падлетак стрэліў у дзяўчыну на першым спатканні

Інцыдэнт адбыўся ў мінулыя выходныя. У 18-гадовай дзяўчыны была траўмаваная правая нага выстралам з пнеўматычнага пісталета.

27.09.2021 / 16:36

У дзяўчыну страляў 17-гадовы падлетак.

Маладыя людзі пасля нядоўгай перапіскі ў сацыяльнай сетцы вырашылі сустрэцца. Падчас прагулкі юнак дастаў пісталет і стрэліў у бок пацярпелай.

Хлопец не змог патлумачыць матывы свайго ўчынку, але цалкам прызнаў сваю віну.

Завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com