«Камсамольская праўда ў Беларусі» пракаментавала блакіроўку свайго сайта

29.09.2021 / 16:17

У паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале выдання, сказана, што КП не атрымлівала афіцыйнага апавяшчэння аб блакіроўцы. Рэдакцыя гатовая ліквідаваць усе парушэнні.

Выданне адзначае, што дзейнічае ў рамках збалансаванай інфармацыйнай палітыкі і не ставіць за мэту ствараць сваёй працай напружанне ў грамадстве. У канцы паведамлення КП выказала спачуванні сям’і загінулага супрацоўніка КДБ.

Нагадаем, сайт kp.by перастаў адкрывацца сёння раніцай. Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага Андрэя Зельцэра. Гэта выклікала хвалю абурэння і абраз у праўладных тэлеграм-каналах.

Сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой. На яго месцы — стандартная заглушка Мінінфарма.

Nashaniva.com