Паліна Шарэнда-Панасюк у трэці раз змешчана ў ШІЗА

Як паведаміў у фэйсбуку яе муж Андрэй, на жанчыну ўжо склалі тры рапарты нібыта аб парушэнні дысцыпліны ў папраўчай калоніі №4. А тры дні таму склалі яшчэ адзін — «за рукі ў кішэнях».

30.09.2021 / 13:44

Паліну асудзілі да 2 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, пацярпелымі ад жанчыны суд прызнаў сем міліцыянтаў. Яе муж пакінуў Беларусь.

Nashaniva.com