Лукашэнка журналісту CNN: Мне няма за што выбачацца перад беларускім народам

Сёння Лукашэнка даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN.

30.09.2021 / 21:29

На пытанне журналіста Мэцью Чанса, ці не хоча ён выбачыцца перад беларускім народам, Лукашэнка адказаў:

«Калі б я калісьці захацеў гэта зрабіць, то зрабіў бы праз беларускія СМІ. Яны тут досыць добрыя. Які сэнс рабіць гэта на CNN? Я не думаю, што гэта пытанне датычыцца справы. І, у прынцыпе, я не думаю, што мне ёсць за што прасіць прабачэння».

Nashaniva.com