Легендарнаму брытанскаму спеваку Стынгу — 70 год. Слухаем яго галоўныя хіты

Сусветна вядомы музыкант, спявак, філантроп нарадзіўся 2 кастрычніка 1951 года ў Брытаніі. 

02.10.2021 / 15:33

Сапраўднае імя Стынга — Гордан Мэцью Томас Самнер. Музычную кар'еру ён пачынаў у 1976 годзе як вакаліст рок-гурта The Police, з 1984 выступае сольна.

Стынг — сямнаццаціразовы лаўрэат прэміі «Грэмі», уладальнік «Залатога глобуса», прэміі «Эмі» і чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшая песня».

З нагоды юбілею згадаем яго галоўныя хіты. 

Nashaniva.com